Віленскі сінод 1685 года — сінод Віленскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, які адбыўся 1—3 кастрычніка 1685 года ў Вільні з ініцыятывы віленскага біскупа Аляксандра Катовіча.

Ход сінода Скліканы біскупам Катовічам і праходзіў у Віленскім кафедральным касцёле. Адкрыты на другі дзень пасля таго, як біскуп урачыста прыняў кафедральны касцёл.

На сінодзе прысутнічалі біскуп смаленскі Канстанцін Казімір Бжастоўскі, члены капітула, пробашчы.

Абмяркоўваліся пытанні ўзаемаадносін унутры кліра (біскуп спрабаваў увесці больш жорсткую дысцыпліну) і патрэбы касцёла ў дыяцэзіі.

Пастановы Пастановы сінода, падзеленыя на 41 артыкул, былі надрукаваныя пад назвай «Acta, Constitutiones, et Decreta Synodi Diaecesis Vilnensis, Praesidente Illustrissimo Ac Reverendissimo Domino Domino Alexandro Michaele Kotowicz…» (Вільня, 1685).

Крыніцы

Літаратура Przyałgowski W. Żywoty biskupów wileńskich. T. 3. Petersburg, 1860. Kurczewski J. Kościół zamkowy czyli katedra wileńska… Wilno, 1908. Sawicki J. Concilia Poloniae: Źródła i studia krytyczne. T. 2. Synody diecezji wileńskiej i ich statuty. Warszawa, 1948.

Спасылкі

Катэгорыя:Каталіцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Сіноды Катэгорыя:1685 год у Еўропе Катэгорыя:Гісторыя Вільні Катэгорыя:Віленскае біскупства