Музейна-мастацкі цэнтр Гомеля () — установа у горадзе Гомелі Рэспублікі Беларусь.

Апісанне

Дзяржаўная ўстанова «Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі» была адкрыта 5 лютага 2002 года ў Гомелі, зарэгістравана 4 лістапада 2003 года № 710.

У 2011 годзе была скончана мадэрнізацыя памяшканняў новай выставачнай залы па праспекце Леніна, 43, плошчай 391 м². Зараз выставачная зала ўключае непасрэдна выставачныя плошчы і мастацкі салон.

Дзяржаўная ўстанова «Музейна-мастацкі цэнтр г. Гомеля» () утвораны 1 студзеня 2025 года шляхам рэарганізацыі філіяла «Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі». Зарэгістраваны 3 студзеня 2025 года.

Музейна-мастацкі цэнтр г. Гомеля ажыццяўляе дзейнасць у сферы музейнай справы, выяўленчага мастацтва, гісторыка-культурнай спадчыны, культуры і арганізацыі вольнага часу. Профіль — комплексны.

Структура

Філіял «Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі» — (г. Гомель, вул. Карповіча, 4). Выставачная зала і мастацкі салон філіяла «Карцінная галерэя Г. Х. Вашчанкі» — (г. Гомель, пр-т Леніна, 43). Філіял «Музей гісторыі горада Гомеля» — (г. Гомель, вул. Пушкіна, 32). Экспазіцыйны аб'ект «Музей гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны» філіяла «Музей гісторыі горада Гомеля» — (г. Гомель, вул. Камунараў, 7).

Дзейнасць Асноўнымі мэтамі дзейнасці цэнтра з'яўляюцца:

рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі, вызначанай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у галіне музейнай справы, аховы гісторыка-культурнай спадчыны і выяўленчага мастацтва. збор, вывучэнне, экспанаванне, папулярызацыя і захаванне гістарычных і мастацкіх каштоўнасцяў. развіццё мастацкай творчасці, адраджэнне, захаванне і развіццё традыцыйных формаў адпачынку, іншых нацыянальных культурных традыцый. захаванне і паланенне калекцый, падораных гораду народным мастаком Беларусі Г. Х. Вашчанка і яго жонкай М. А. Вашчанка. захаванне і паланенне калекцый, якія знаходзяцца ў фондах філіяла «Музей горада Гомеля». камплектаванне, ўлік і захаванне калекцый, забеспячэнне іх цэласнасці. падрыхтоўка і выданне сумесна з аддзелам культуры Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта і іншымі арганізацыямі каталога калекцый установы, іншай друкаванай прадукцыі інфармацыйнага, сувенірнага і рэкламнага характару. выставы і выставы-продажы работ мастакоў, майстроў, рамеснікаў, сувенірнай і друкаванай прадукцыі. захаванне, развіццё і прымнажэнне дасягненняў нацыянальнай культуры.

Крыніцы

Літаратура

Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. – Мінск, 2008. – С. 281 - 283. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. – Минск, 2012. – Т. 3, кн. 1 : Гомельская область. – С. 315. Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. – Мінск, 2013. – Т. 4. – С. 341.

Спасылкі

Государственное учреждение «Музейно-художественный центр г. Гомеля» . Музейно-художественный центр г. Гомеля . О Музейно-художественном центре г. Гомеля. СБ. Беларусь Сегодня.

Катэгорыя:Музеі Гомеля