Паўночнік палявы — від кветкавых раслін сямейства варсянкавых.

Апісанне Шматгадовая карэнішчавая расліна вышынёй да 1 м, густа ўкрытая шчаціністымі валаскамі. Сцёблы прамастойныя. Лісце лірападобнае або перыстараздзельнае, супраціўнае, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае звужана ў доўгі чаранок, верхняе — сядзявае. Кветкі дробныя, ліловыя, блакітна-бэзавыя ў галоўчатых суквеццях. Плод — сямянка.

Пашырэнне Арэал віда ўключае Сярэднюю і Атлантычную Еўропу, Перадкаўказзе, захад Заходняй Сібіры, захад Сярэдняй Азіі. На Беларусі расліна трапляецца ў лясах, на лугах, палях, уздоўж дарог.

Выкарыстанне Фарбавальная, меданосная расліна.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Варсянкавыя Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы