Янова, таксама вядома як скопішча валуноў «Янава» — старажытнае прымітыўнае мегалітычнае збудаванне на мысе возера Янова каля Бікульніч у Полацкім раёне, за 25 км ад Полацка. Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 19 сакавіка 2007 года.

Складаецца з трох груп гнейсавых камянёў ружовага і чырвонага колеру, відавочна, звезеных з досыць далёкай ад пляцоўкі адлегласці. Камяні выкладзены ў выглядзе літары П, адкрытым бокам накіраванай на захад сонца ў дзень летняга сонцастаяння, на гару Валатоўку, каля падножжа якой месціцца вёска Свяціца. На ўзгорку, прыкладна за 200 м ад паверхні вады возера, знаходзіцца яшчэ адзін камень, на якім высечана стрэлка ў дакладным кірунку на гару Валатоўку.

Магчыма, пляцоўка створана каля 1-2 тысяч гадоў да н.э. і служыла свяцілішчам — месцам святкавання летняга сонцастаяння, чымсьці накшталт прымітыўнай абсерваторыі.

У прэсе і турыстычнай літаратуры часам называецца «беларускім Стоўнхенджам». На думку І. Каліноўскага, не мае аналагаў у Беларусі.Калиновский И. Полоцкий район. На земле святой Софии : туристический справочник. — «Рифтур», 2013.

Крыніцы

Літаратура Калиновский И. Полоцкий район. На земле святой Софии : туристический справочник. — «Рифтур», 2013.

Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці Катэгорыя:Культавыя збудаванні Полацкага раёна