Кластадэ́рма (Clastoderma) — род грыбападобных арганізмаў сямейства Кластадэрмавыя.
Апісанне Спарафоры ў кластадэрмы — шарападобныя спарангіі на ножках. Вышыня спарангіяў 0,25–1,3 мм, дыяметр 0,1–0,2 мм. Перыдый часткова разбураецца і застаецца ў выглядзе круглявых або вуглаватых фрагментаў, якія прымацаваны да канцоў валаконцаў капіліцыю. Ножка пустая ўнутры, больш тонкая ў верхняй частцы спарангія, пры аснове пашырана, запоўнена гранулярным матэрыялам. Калонка кароткая ці адсутнічае. Капіліцый адыходзіць ад вяршыні калонкі пры аснове спаратэкі спарангія і складаецца з нешматлікіх валаконцаў, якія прымацоўваюцца да рэшткаў перыдыю. Споры карычневыя, карычнева-чорныя ці чорныя ў згуртаванні, 8–16 мкм у дыяметры.
Пашырэнне Субстрат: кара і гнілая драўніна пераважна хвойных парод дрэў.
У свеце знойдзены 4 віды. На Беларусі адзначана . Часта выяўляецца падчас вопытаў з «вільготнымі камерамі» на кары жывых дрэў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Міксаміцэты