Каспар Пянткоўскі ( ці , ; — ) — польскамоўны драматург, педагог. Вядомы як аўтар школьных драм, у якія ўключана першая вядомая інтэрмедыя на беларускай мове.
Біяграфія і творчасць Паходзіў з Вялікага Княства Літоўскага. Выкладаў рыторыку ў Віленскай езуіцкай акадэміі. На яго светапогляд паўплывалі ідэі еўрапейскага Адраджэння.
Для пастаноўкі ў акадэміі на пачатак школьнага года напісаў п’есу «Цімон Гардзілюд» (каля 1584 года). Сюжэт твора ўзяты пераважна з навакольнай рэчаіснасці. Галоўны герой п’есы — віленскі шавец, які размаўляе па-беларуску, — выкрывае псеўдавучонасць і чалавеканенавісніцтва, увасобленыя ў постаці філосафа Гардзілюда. Камічны эфект ствараецца спалучэннем антычных і мясцовых элементаў. У п’есу ўвайшла першая інтэрмедыя на беларускай мове.
Аўтар драматычнага твора «Дыялог аб міры для караля Стафана» (пастаўлены ў 1582 годзе), у якім асуджаюцца крывавыя захопніцкія войны, а таксама інтэрмедый «Лікус, Скева, Секстус» (1584).
Бібліяграфія Dramaty staropolskie: Antologia. T. 4. — Warszawa, 1961.
Крыніцы
Літаратура
Мальдзіс А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. — Мн., 1980. — С. 166—168.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1554 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1612 годзе Катэгорыя:Драматургі XVI стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Польшчы Катэгорыя:Драматургі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Выкладчыкі Віленскай езуіцкай акадэміі