Святы Іаан (або Святы Ян) — імя, пад якім у хрысціянскай традыцыі шануюць многіх святых.
Біблейскія асобы Іаан Прадцеча (Святы Ян Хрысціцель; 6 да н.э. — 30 н.э.) — паводле Евангелляў: бліжэйшы папярэднік Ісуса Хрыста, які прадказаў прышэсце Месіі. Іаан Багаслоў (Святы Ян Евангеліст; 6 — 100) — апостал, любімы вучань Ісуса Хрыста, паводле царкоўнай традыцыі — аўтар Евангелля паводле Іаана, Кнігі Адкрыцця і трох пасланняў.
Папы Рымскія Ян I (пам. 526) — Папа Рымскі (523—526), мучанік. Ян XXIII (1881—1963) — Папа Рымскі (1958—1963), ініцыятар Другога Ватыканскага сабора. Ян Павел II (1920—2005) — Папа Рымскі (1978—2005).
Праваслаўныя і раннехрысціянскія святыя Іаан Віленскі (пам. 1347) — праваслаўны святы, адзін з трох віленскіх мучанікаў. Іаан Воін (IV стагоддзе) — хрысціянскі святы, мучанік. Іаан Дамаскін (ак. 676—749) — хрысціянскі святы, багаслоў, філосаф і гімнограф, адзін з Айцоў Царквы. Іаан Златавуст (344—407) — архіепіскап Канстанцінопальскі, багаслоў, адзін з трох Сусветных свяціцеляў. Іаан IV Поснік (пам. 595) — патрыярх Канстанцінопальскі. Іаан Касіян (360—435) — хрысціянскі святы, багаслоў, тэарэтык манаскага жыцця. Іаан Кранштадскі (1829—1908) — свяшчэннік Рускай праваслаўнай царквы, прапаведнік, духоўны пісьменнік. Іаан Кушчнік (V стагоддзе) — хрысціянскі святы, прападобны. Іаан Лесвічнік (525—602 ці 649) — хрысціянскі багаслоў, візантыйскі філосаф, ігумен Сінайскага манастыра, аўтар «Лесвіцы». Іаан V Міласцівы (пам. ак. 620) — александрыйскі патрыярх. Іаан Шматпакутны (пам. 1160) — манах Кіева-Пячэрскай лаўры, шануецца ў ліку прападобных. Іаан Празорлівы (пам. 394) — прападобны, егіпецкі пустэльнік. Іаан Растоўскі (Міласцівы, Уласаты; пам. 1581) — праваслаўны святы, юродзівы. Іаан Рускі (1690—1730) — праваслаўны святы, праведны спавядальнік. Іаан Шанхайскі і Сан-Францыскі (1896—1966) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы за мяжой, місіянер.
Каталіцкія святыя Ян Авільскі (1499—1569) — іспанскі каталіцкі святы, свяшчэннік, пісьменнік і прапаведнік. Ян Божы (1495—1550) — заснавальнік кангрэгацыі баніфратраў. Ян Боска (1815—1888) — святы каталіцкай царквы, заснавальнік ордэна салезіянцаў. Жан дэ Брэбёф (1593—1649) — французскі езуіт, місіянер, мучанік. Жан Мары Віянэ (1786—1859) — каталіцкі святы, заступнік прыхадскіх святароў. Ян Гвальберт (ак. 995—1073) — абат, заснавальнік манаскай кангрэгацыі валамбразіяне. Ян з Дуклі (1414—1484) — польскі святы з Ордэна Братоў Меншых, заступнік Польшчы і Літвы. Ян Капістран (1386—1456) — італьянскі святы, прапаведнік. Ян ад Крыжа (1542—1591) — каталіцкі святы, пісьменнік і паэт-містык, рэфарматар ордэна кармелітаў, Настаўнік Царквы. Ян Леанардзі (1541—1609) — італьянскі святы, заснавальнік кангрэгацыі ўстаўнага кліра Маці Божай. Ян Маціяс (1585—1645) — перуанскі манах-дамініканец. Ян Непамуцкі (1350—1393) — чэшскі каталіцкі святы, мучанік, заступнік спаведнікаў. Ян Саагунскі (1419—1479) — іспанскі святы, прапаведнік. Ян Саркандэр (1576—1620) — польска-чэшскі каталіцкі святы, мучанік. Жан-Батыст дэ ла Саль (1651—1719) — французскі свяшчэннік і педагог. Джон Фішэр (1469—1535) — англійскі епіскап, мучанік.
Гл. таксама Ян (імя) Сен-Жан Царква Святога Іаана
Катэгорыя:Святыя паводле імёнаў