Ян, Януш або Іван Іванавіч Шуйскі герба «Пагоня Руская» () — князь, маршалак вальнага сойма ў 1600 годзе, рэвізор (аўдытар) берасцейскага старосты, сурагатар гродскі берасцейскі (1592—1594), падкаморы берасцейскі (1596—1610).

З княжага роду князёў Шуйскіх, суздальскай галіны Рурыкавічаў. Бацька — , уцёк ад маскоўскай тыраніі і інтрыг у Віцебск у 1534 годзе, у 1536 годзе атрымаў ад Жыгімонта Старога двор Церабунь пад Берасцем, у 1540—1555 гадах быў суддзём камісарскага суда ў Вільні. Маці — Марыяна Багданаўна з Багавіцінаў. Іван меў брата Мануіла. Ад братоў пайшлі дзве галіны Шуйскіх на Літве і на Валыні.

Пасол Берасцейска ваяводства на вальны сойм 1600 года.

Быў праваслаўным.

Крыніцы

Літаратура Долгоруков П. В. Российская родословная книга, издаваемая князем Петром Долгоруковым: [В 4-х ч.]. — СПб., 1854—1857, Т. 1, — С. 231, 234. , Marszałkowie izby poselskiej za Zygmunta III Wazy, w: Władza i społeczeństwo w XVI i XVII w. Prace ofiarowane Antoniemu Mączakowi w sześćdziesiątą rocznicę urodzin, Warszawa 1989, s. 177. Józef Wolff, Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. -- Warszawa 1895. -- S. 521—522. Смирнов Я. И. Описание одного польского сборника портретов XVII века // Я. И. Смирнов. — Москва: тип. О-ва распространения полез. кн. Преемник В. И. Воронов, 1911, — С. 63—67 Niesiecki K. Herbarz polski. T. 8. Lipsk, 1841. S. 634—637

Катэгорыя:Памерлі ў 1610 годзе Катэгорыя:Шуйскія Катэгорыя:Падкаморыя берасцейскія Катэгорыя:Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі