Раман Іларыёнавіч Цімафеенка (; 5 верасня 1902, Дзедня, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — чэрвень 1942, Гомель) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага руху ў Гомелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Уваходзіў у склад Гомельскага аператыўнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці падпольных груп.

Біяграфія Раман Іларыёнавіч нарадзіўся 5 верасня 1902 года ў вёсцы Дзедня Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Член КПСС.

З 1920 года працаваў настаўнікам і паралельна займаўся грамадскай дзейнасцю ў Чавускім раёне. З 1927 года — у г. Гомелі, дзе спачатку выкладаў у школе беларускую мову і літаратуру, а пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута (цяпер — педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка) у 1932 годзе — гісторыю ў чыгуначным тэхнікуме. Адначасова з'яўляўся лектарам Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Пасля акупацыі горада Гомеля нямецка-фашысцкімі захопнікамі быў пакінуты на падпольнай працы і з лістапада 1941 года ўваходзіў у склад Гомельскага аператыўнага цэнтра па каардынацыі дзейнасці падпольных груп. Разам з Цімафеем Барадзіным і Іванам Шылавым ствараў падпольныя дыверсійныя групы, арганізоўваў дыверсіі і актыўна ўдзельнічаў у іх.

У чэрвені 1942 года, вяртаючыся з задання на канспіратыўную кватэру на вуліцы Песіна ў Гомелі, Раман Іларыёнавіч загінуў.

Пахаваны ў г. Гомелі ў брацкай магіле падпольшчыкаў у Студэнцкім скверы.

Пасмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Узнагароды і званні

Ордэн Айчыннай вайны I ступені (пасмяротна).

Памяць

Імя Р. І. Цімафеенкі носіць адна з вуліц Гомеля ў Чыгуначным раёне (1973). На будынках дамоў у Гомелі, дзе былі явачныя кватэры падпольшчыкаў, усталяваныя мемарыяльныя дошкі. Мурал у гонар Р. І. Цімафеенкі размешчаны на доме № 97 па вуліцы Савецкай у горадзе Гомелі (25.11.2025). Мурал адкрыты напярэдадні 82-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гл. таксама

Іван Барысавіч Шылаў Цімафей Сцяпанавіч Барадзін

Крыніцы

Бібліяграфія

Царкоў, Н. Р. І. Цімафеенка / Н. Царкоў // Гомельская праўда. – 1970. – 1 кастрычніка. – С. 4. Тимофеенко Роман Илларионович // Их именами названы… : Энциклопедический справочник / ред. кол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Белорусская советская энциклопедия имени Петруся Бровки. – С. 600.

Літаратура

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 103. Крюченко, Т. Сыновья об отце: [подпольщик Роман Тимофеенко] / Тамара Крюченко // Гомельская праўда. – 2018 – 24 красавіка (№ 46). – С. 6 – Режим доступа: https://gorbibl.gomel.by/templates/ggcbs/images/gomelvpechati/gomelwow/382.pdf . Тимофеенко Роман Илларионович [Электронный ресурс] // Партизаны Беларуси. – Режим доступа: https://partizany.by/partisans/221512/.

Спасылкі

Тимофеенко Роман Илларионович . Цімафеенка Раман Іларыёнавіч. Сыновья гомельского подпольщика Романа Тимофеенко рассказали о своем отце . Гомельская праўда. Сын героя‑подпольщика Романа Тимофеенко — об отце .... СБ. Беларусь Сегодня.

Катэгорыя:Падпольшчыкі_Вялікай_Айчыннай_вайны Катэгорыя:Пахаваныя_ў_Гомелі