Мазырскія яры — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў г. Мазыр і Мазырскім раёне Заснаваны ў 1986 годзе з мэтай захавання, рэкрэацыйнага выкарыстання і павышэння ўстойлівасці лагчынна-яравых утварэнняў.

Плошча 1019,7 гаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 декабря 2007 г. № 1833 О республиканских заказниках. Размешчаны на ўзвышанай і расчлянёнай частцы Мазырскай грады на вышыні 150—200 м. Шчыльнасць яроў да 30 шт/км². Града складзена з пяскоў, пясчана-гравійнага матэрыялу, марэнных супескаў і суглінкаў.

Лясы бярозавыя, хваёвыя, дубовыя, чорнаальховыя, грабавыя і кляновыя; ёсць бук і піхта. У флоры больш за 500 відаў сасудзістых раслін, у т.л. занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: венерын чаравічак сапраўдны, гусіная цыбуля пакрывальцавая, званочак сібірскі, клапагон еўрапейскі, кураслеп лясны, лілея кучаравая, мнаганожка звычайная. Шмат гаспадарча-карысных раслін, у т.л. ажына, барбарыс, маліна, каліна, шыпшына і інш.; у арнітафаўне шмат драпежных птушак.

Літаратура

Катэгорыя:Геаграфія Мазырскага раёна Катэгорыя:Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі