Чарлз Гейтс Даўэс (; , Марыета, штат Агая — , Эванстан, штат Ілінойс) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ЗША, прадпрымальнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1925).

Дзейнасць Удзельнік Першай сусветнай вайны, брыгадны генерал. Быў старшынёй міжнароднага камітэта экспертаў, якія выпрацавалі ў 1923—1924 рэпарацыйны план для Германіі. У 1925—1929 віцэ-прэзідэнт ЗША ад Рэспубліканскай партыі пры прэзідэнце Кальвіне Куліджы, прычым адносіны віцэ-прэзідэнта і прэзідэнта былі горшымі за ўсю гісторыю: адразу пасля абрання Даўэса адправіў Куліджу абразлівы ліст, заявіўшы, што не будзе прымаць удзел у пасяджэннях урада, а затым пасварыўся і з сенатарамі (па пасадзе віцэ-прэзідэнт з’яўляецца старшынёй Сената). У далейшым першыя дзве асобы дзяржавы так і не прымірыліся. У 1929—1932 пасол у Вялікабрытаніі.

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія міру (1925) — «У знак прызнання ўкладу ў план, які носіць яго імя».

Гл. таксама План Даўэса

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Военачальнікі ЗША Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Дыпламаты ЗША Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША Катэгорыя:Паслы ЗША ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (ЗША)