Колін Лютэр Паўэл (; , Нью-Ёрк — ) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, Дзяржаўны сакратар ЗША (2001—2005). Генерал Узброеных Сіл ЗША (4 красавіка 1989).

Біяграфія Нарадзіўся 5 красавіка 1937 года ў Нью-Ёрку.

Ветэран вайны ў В’етнаме. У 1989—1993 гадах — старшыня Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў. У 1987—1989 гадах — дарадца па нацыянальнай бяспецы ў адміністрацыі прэзідэнта Рональда Рэйгана. У 1991 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.

У перыяд першага тэрміну прэзідэнцтва Джорджа Уокера Буша быў Дзяржаўным сакратаром ЗША (2001—2005).

У 2003 годзе, напярэдадні амерыканскага ўварвання ў Ірак, выступіў у Савеце Бяспекі ААН з мэтай пераканаць міжнародную супольнасць у наяўнасці ў рэжыма Садама Хусейна ЗМЗ і сувязях яго з Аль-Каідай.

Памёр 18 кастрычніка 2021 годаБылы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл памёр ад каранавірусу.

Узнагароды Залаты медаль Кангрэса (1991), медаль «За выдатныя заслугі» (ЗША), медаль Міністэрства абароны ЗША «За выдатную службу», ордэн «Легіён пашаны», Салдацкі медаль, Бронзавая зорка (ЗША), медаль «Пурпурнае сэрца», Паветраным медалём (ЗША), Пахвальны медаль Аб’яднанага камандавання, Пахвальны медаль Арміі, Прэзідэнцкі медаль Свабоды, медаль «За службу нацыянальнай абароне», медаль «За службу ў В’етнаме», Рыцар-Камандор ордэна Брытанскай імперыі, ордэн Ганаровага легіёна, Вялікі Крыж венгерскага ордэна Заслуг.

Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса Катэгорыя:Дзяржаўныя сакратары ЗША Катэгорыя:Кабінет Джорджа Буша Малодшага Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў В’етнаме Катэгорыя:Генералы ЗША Катэгорыя:Старшыні Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Катэгорыя:Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19