A&R, Artists & Repertoir () — падраздзяленне гуказапісвальнай кампаніі, якое займаецца пошукам новых выканаўцаў. A&R-менеджэры ўваходзяць у лік найбольш ключавых супрацоўнікаў гуказапісвальнай кампаніі, адказваючы за сувязь паміж музыкамі і кіраўніцтвам лэйбла.
A&R-менеджэры займаюцца пошукам таленавітых выканаўцаў, з якімі лэйбл можа заключыць кантракт. Яны вывучаюць дэмазапісы розных музыкаў і гуртоў, і калі знаходзяць выканаўцу, прыдатнага для мэтавай аўдыторыі лэйбла, то рэкамендуюць кіраўніцтву кампаніі падпісаць з ім кантракт. Звычайна A&R-менеджэры добра разбіраюцца ў музычнай індустрыі, ведаюць густы слухачоў, сочаць за апошнімі тэндэнцыямі рынку і разумеюць, хто можа прынесці гуказапісвальнай кампаніі прыбытак.
Традыцыйна, у працэсе пошуку талентаў A&R-менеджэры наведваюць канцэрты малавядомых гуртоў, атрымліваюць і праслухоўваюць запісы новых выканаўцаў, размаўляюць з прафесійнымі музыкантамі. Са з’яўленнем інтэрнэту доступ да інфармацыі аб выканаўцах істотна спрасціўся, скарацілася колькасць пасярэднікаў паміж музыкам і мэнэджэрам. Тым не менш, прафесія не страціла актуальнасць, бо ацэнка патэнцыялу выканаўцы ўсё яшчэ з’яўляецца важнай задачай, асабліва для невялікіх незалежных лэйблаў.
Пасля падпісання кантракта з выканаўцам A&R-мэнэджар кантралюе запіс альбома, дапамагае ў пошуку і выбары паэтаў, кампазітараў і аранжыроўшчыкаў. Ён таксама ацэньвае патэнцыял песень, іх прыдатнасць для ратацыі на радыёстанцыях і патэнцыял стаць хітамі. Ад яго залежыць якасць матэрыялу, які ўваходзіць у канчатковую версію альбома. І нават пасля выпуску альбома A&R-менеджэр займаецца яго прасоўваннем, адбірае песні для сінглаў і відэакліпаў, узаемадзейнічае з PR-арганізацыяй, адсочвае месцы альбома і сінглаў у чартах, каб забяспечыць камерцыйны поспех запісу.
Змены 2000-х гадоў Новыя формы лічбавай дыстрыбуцыі змянілі адносіны паміж спажыўцамі і музыкай, якую яны выбіраюць. і іншыя сцвярджаюць, што шырокі выбар музыкі на лічбавых сэрвісах дазволіў спажыўцам музыкі абыйсці традыцыйную ролю A&R. на хвалі зніжэння продажаў пласцінак многія супрацоўнікі A&R былі звольненыя.
Крыніцы
Катэгорыя:Гуказапіс Катэгорыя:Музычныя прафесіі