Луара () — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Рона — Альпы. Парадкавы нумар 42. Адміністрацыйны цэнтр — Сент-Эцьен. Насельніцтва 728,5 тыс. чалавек (27-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Плошча тэрыторыі 4781 км². Дэпартамент размешчаны ў даліне ракі Луары.

Дэпартамент уключае 3 акруги, 40 кантонаў і 327 камун.

Луара ўтварыўся ў 1793 г. у выніку падзелу дэпартамента Рона і Луара, утворанага ў сакавіку 1790 г.

Спасылкі

Prefecture website (in French) Conseil General website (in French)