Кангу́р — горны масіў у хрыбце Кангурмузтаг у кітайскай частцы Паміра, размешчаны на тэрыторыі Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна. Вяршыні Кангур (7649 м), Кангурцюбэ (7530 м) і Музтагата (7546) — самыя высокія пікі хрыбта Кангурмузтаг.
Кангур размешчаны на поўнач ад гары Музтагата і на паўночны ўсход ад возера Каракёль. З-за сваёй аддаленасці масіў быў адкрыты еўрапейцамі толькі ў 1900 годзе. Аднак пасля пабудовы Каракарумскай шашы, якая злучае Пакістан і Кітай, Кангур стаў больш даступным.
Першае ўзыходжанне на Кангур здзейсніла брытанская экспедыцыя пад кіраўніцтвам Крыса Бонінгтана 5 ліпеня 1981 года. Катэгорыя:Катэгорыя:Горныя вяршыні-сямітысячнікі