Ана Лагуна (; ) — шведская танцорка іспанскага паходжання, жонка і муза балетмайстра Матса Эка.
Біяграфія У 1974 годзе была прынята ў трупу «Кульберг-балет», дзе танцавла да 1933 года. Вядома перш за ўсё ролямі ў пастаноўках харэографа Матса Эка («Жызэль», «Кармэн», «Лебядзінае возера», «Дом Бернарды Альбы»). Таксама танцавала ў балетах Іржы Кіліяна, Начо Дуата, Морыса Бежара, Уільяма Форсайта, Аляксея Ратманскага. Танцавала з Рудольфам Нурыевым у балеце «Фрокен Юлія» (1981, харэаграфія Біргіт Кульберг па драме Стрындберга). Неаднаразова выступала з Міхаілам Барышнікавым (Тры сола і дуэт).
Ана Лагуна і Матс Эк развіталіся са сцэнай у 2016 годзе, даўшы апошнія выступленні 6 і 10 студзеня ў Парыжы, у Тэатры Елісейскіх палёў і выканаўшы She was Black (1994), «Сола для дваіх» (1996) і Hache (2016) разам з Танцонішчыкам Іванам Дэлабі.
Фільмаграфія 1982 — «Жызэль»* (Жызэль, граф Альберт — Люк Боўі). 1990 — «Лебядзінае возера»* (Каралева лебедзяў, Прынц — Іван Аўзэлі). 1994 — «Кармэн»* (Кармэн, Дон Хазэ — Марк Хван, Эскамільё — Іван Аўзэлі). 2012 — «Старая і дзверы»* (партнёр — Іван Аўзэлі). 2012 — «Месца» (рэжысёр — Ёнас Акерлунд (Jonas Åkerlund), партнёр — Міхаіл Барышнікаў).
(*) Харэограф і рэжысёр — Матс Эк
Прызнанне Лаўрэат шматлікіх прэмій, уключаючы (Іспанія, 1990), «Эмі» (1995), «Бенуа, Масква — Мясін, Пазітана» (Вялікі тэатр, 2015). Ганаровы доктар г. Сарагоса, ганаровы прафесар Міністэрства культуры Швецыі.
Крыніцы
Спасылкі В Словаре театрального искусства
Відэа
Фрагмент балета Кармен, видео
Катэгорыя:Танцоўшчыцы XXI стагоддзя Катэгорыя:Танцоўшчыцы XX стагоддзя Катэгорыя:Танцоўшчыцы паводле алфавіта