Мемарыял «Вечны агонь» () — мемарыяльны комплекс у горадзе Гомелі, Беларусь. Размешчаны на плошчы Працы ў скверы на стыку вуліц Камунараў, Кірава і Працоўнай.
Гісторыя
Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў. Размешчана ў Гомелі на плошчы Працы, у скверы на стыку вуліц Камунараў, Кірава і Працоўнай.
Пахаваныя 28 воінаў і падпольшчыкаў, якія загінулі ў 1943—1944 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У 1950 годзе на магіле ўсталяваны помнік воінам-вызваліцелям — скульптура салдата з аўтаматам і прыспушчаным у жалобе сцягам. У 1962 годзе запалены Вечны агонь. Скульптар Д. Г. Залатароў, архітэктар В. А. Барысаў. Рэканструкцыі: 1965, 1983, 2016 гг.
У 1951 годзе быў дададзены намагільны надпіс Герою Савецкага Саюза палкоўніку Емяльяну Ігнатавічу Барыкіну.
Апісанне Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў (1943—1944), плошча Працы, у скверы — .
У цэнтры размешчана скульптура воіна з бронзы на пастаменце з чырвонага мармуру з надмагільнай плітой з чырвонага і чорнага мармуру. Скульптар — Д. Г. Залатароў (1950). Усяго ў брацкай магіле пахаваныя 30 чалавек. Біяграфіі некаторых апісаны ў дэталях, пра іншых ёсць толькі запісы на мармуровых плітах — імя, прозвішча, званне, год гібелі.
Надпісы на плітах:
Герой Савецкага Саюза генерал-маёр авіяцыі Антошкін Іван Дыямідавіч загінуў у 1944 г. Герой Савецкага Саюза гвардыі старшы лейтэнант Лапін Іван Георгіевіч загінуў у 1944 г. Герой Савецкага Саюза Барыкін Емяльян Ігнатавіч 1902—1951 гг. Герой Савецкага Саюза Ісачанка Аляксандр Лаўрэнцьевіч загінуў у 1942 г. Палкоўнік Іваноў Рыгор Аляксандравіч загінуў у 1944 г. Палкоўнік Лебядоўскі Фёдар Васільевіч загінуў у 1943 г. Падпалкоўнік Дурагін Аляксандр Іванавіч загінуў у 1944 г. Падпалкоўнік Ягоўкін Яўген Пятровіч загінуў у 1943 г. Гвардыі падпалкоўнік Бараздых Рыгор Іванавіч загінуў у 1944 г. Гвардыі маёр Атанасян Сурэн Ашотавіч загінуў у 1944 г. Маёр медыцынскай службы Новікаў Уладзімір Іванавіч загінуў у 1944 г.
Маёр Галавацкі Рыгор Мацвеевіч загінуў у 1943 г. Гвардыі капітан Пархоменка Іван Аляксеевіч загінуў у 1944 г. Інжынер-капітан Бельчанка Пётр Савіч загінуў у 1944 г. Гвардыі старшы лейтэнант Суконкін Віктар Міхайлавіч загінуў у 1944 г. Гвардыі старшы лейтэнант Маркевіч Міхаіл Піліпавіч загінуў у 1944 г. Старшы лейтэнант Кузняцоў У. А. загінуў у 1944 г. Лейтэнант Уласаў Аляксандр Пятровіч загінуў у 1944 г. Лейтэнант Шылін Васіль Лаўрэнцьевіч загінуў у 1944 г. Гвардыі малодшы лейтэнант Сафонаў Сяргей Кузьміч загінуў у 1943 г. Старшы сяржант Графман Шаім Шыманавіч загінуў у 1943 г. Сяржант Недапытальскі Міхаіл Андрэевіч загінуў у 1944 г. Сяржант Ашуркаў Пётр Канстанцінавіч загінуў у 1943 г. Малодшы сяржант Котаў Пётр Якаўлевіч загінуў у 1944 г. Яфрэйтар Лашкароў Мікалай Сямёнавіч загінуў у 1943 г. Камсамолец-падпольшчык Сцепанцоў Пётр Паўлавіч пакараны ў 1943 г. Камсамолка-падпольшчыца Баравікова Зінаіда Панцялееўна загінула ў 1943 г. Падпольшчык Сямёнаўскі Васіль Фядотавіч загінуў у 1943 г. Камсамолец-падпольшчык Жалезнякоў Іван Іванавіч загінуў у 1943 г. Невядомы салдат
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:1950 год у Гомелі