Антон Гвідонавіч Вырвіч (, ; 1791, маёнтак Пярэвалка, Навагрудскі павет — 1865, Вільня) — беларускі матэматык, прафесар Віленскага ўніверсітэта (1817—1832), папулярызатар французскай матэматычнай школы на землях былога ВКЛ.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1791 годзе ў сям'і шляхціца Гвідана Вырвіча ў маёнтку Пярэвалка Навагрудскага павета (Віленскае ваяводства)Lietuvos valstybės istorijos archyvas, F 391, ap. 6, Nr. 4, Naugarduko aps. bajorai (1796)..

Пачатковую адукацыю атрымаў у базыльянскай школе ў Барунах. Пасля заканчэння Віленскай гімназіі ў 1811 годзе паступіў у Віленскі ўніверсітэт. У 1812 годзе атрымаў ступень кандыдата філасофіі, у 1815 годзе — магістра філасофіі, а ў 1817 годзе — доктара філасофііLietuvos valstybės istorijos archyvas, F 721, ap. 1, Nr. 66, Formuliarinis A. Virvičiaus sąrašas (1824)..

Падчас вучобы вызначыўся здольнасцямі і быў пакінуты пры ўніверсітэце для выкладчыцкай дзейнасці. Пасля сышоў у адстаўку ў 1816 годзе прафесара Тамаша Жыцкага ад’юнкт Вырвіч пераняў выкладанне алгебры (1817—1819) паводле праграмы Жыцкага і падручніка СнядэцкагаJ. Sniadecki, Rachunku algebraicznego teoryia pzystoswana do geometryi linii krzywych, 1, Kraków (1783).. Падчас адсутнасці прафесара астраноміі Пятра Славінскага, у 1819—1820 гадах выкладаў сферычную трыганаметрыю паводле СнядэцкагаJ. Sniadecki, Trygonometrya kulista analitycznie wyłozona do u´zycia uczących się w Imper, Wilensk. Uniw., Wilno–Warszawa (1817)., а таксама астраномію, абапіраючыся на працы Дэламбра і Бія. У гэты перыяд лекцыі па алгебры былі перададзены М. Палінскаму.

З 1823 года Вырвіч зноў пачаў выкладаць алгебру. Аналітычную геаметрыю з 1824 года пачаў чытаць Палінскі.

У 1825 годзе ажаніўся. У 1826 годзе стаў ардынарным прафесарам чыстай матэматыкі.

Пасля закрыцця ўніверсітэта ў 1832 годзе Вырвічу была прызначана пенсія эмерыта. Ён пасяліўся ў Радашковічах і арандаваў маёнтак непадалёк. У 1852 годзе вярнуўся ў Вільню, дзе займаўся рэпетытарствам. Гісторык Юзаф Бялінскі ў працы 1900 года адзначаў, што Вырвіч таксама выкладаў матэматыку ў Віленскай і Віцебскай гімназіях.

Памёр у 1865 годзе ў Вільні, займаючы пасаду адміністратара дамоў Таварыства дабрачыннасці.

Навуковая і педагагічная дзейнасць З 1822 года выкладаў алгебру паводле Снядэцкага і Бурдона па ўласных канспектах. З 1824 года і да закрыцця ўніверсітэта чытаў курс дыферэнцыяльнага і інтэгральнага злічэння паводле Лакруа і ЛагранжаPraelectiones in universitate Vilnensi, Vilnae (1808–1830)..

Актыўна займаўся падрыхтоўкай школьных падручнікаў, якія грунтаваліся на найноўшых французскіх методыках: алгебры паводле Лакруа і геаметрыі паводле Лежандра. Падручнікі геаметрыі Вырвіча паслядоўна разглядалі прамыя, вуглы, трохвугольнікі, плоскасці, паверхні, мнагаграннікі і сферычныя трохвугольнікі. Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта выкарыстанне падручнікаў французскіх матэматыкаў у школах было забаронена, і навучанне было пераведзена на рускія падручнікіN.D. Bespamtnyh, Matematiqeskoe obrazovanie v Belorussii, Istoriqeskii oqerk, Minsk (1975)..

У 1819 годзе выдаў пераклад «Аналітычнай геаметрыі» Ж. Б. Бія на польскую мовуJ.B. Biot, Początki geometryi analityczney zastosawane do liniy krzywych i powierzchni drugiego porządku na język polski przełozony przez Antoniego Wyrwicza, Wilno (1819).. Таксама пісаў артыкулы па фізіцы. Шмат навуковых артыкулаў апублікаваў у часопісе «Dziennik Wileński».

Бібліяграфія

J.B. Biot. Początki geometryi analityczney... (Wilno, 1819) — пераклад. Początki algebry dla szkół gimnazyalnych na klasę pierwszą (Wilno, 1826; 2-е выд. 1828). Początki algebry dla szkół gimnazyalnych na klasę drugą (Wilno, 1828). Przypisy do algebry dla szkół gimnazyalnych na klasę pierwszą (Wilno, 1828). Przypisy do algebry dla szkół gimnazyalnych na klasę drugą (Wilno, 1828). Początki geometryi dla szkół powiatowych na klasę pierwszą (Wilno, 1828). Początki geometryi dla szkół powiatowych na klasę drugą (Wilno, 1825). Początki geometryi dla szkół powiatowych na klasę trzecią (Wilno, 1829). Początki geometryi dla szkół powiatowych na klasę czwaztą (Wilno, 1829). Początki geometryi analitycznej na klasę I i II (Wilno, 1829–1830).

Крыніцы

Спасылкі Творы Антона Вырвіча у лічбавай бібліятэцы Polona

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Матэматыкі Літвы Катэгорыя:Матэматыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1791 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1865 годзе