Галіна Яўгенаўна Акуловіч (нар. , Мінск) — беларускі гісторык, архівіст.
Біяграфія Нарадзілася 30 жніўня 1957 года ў Мінску. У 1981 годзе скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працоўную дзейнасць пачала ў 1974 годзе ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР (цяпер Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі) на пасадзе машыністкі. У лістападзе 1978 года стала малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела навукова-даведачнага апарата, праз год — архівістам ІІ катэгорыі. У 1980 годзе прызначана старшым архівістам, у ліпені 1990 года — старшым навуковым супрацоўнікам аддзела навукова-даведачнага апарата архіва.
З мая 1991 года займала пасаду загадчыцы сектара ўліку дакументаў і фондаў аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм ЦДГА БССР. Пасля часовага аб’яднання ЦДГА і былога Партархіва Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ працавала вядучым навуковым супрацоўнікам. З пачатку 1993 года — загадчыца аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.
Навукова-практычная дзейнасць Займалася ўдасканальваннем сістэмы ўліку дакументаў і фондаў у архіве, а таксама камп’ютарызацыяй уліку.
Узначальвала працу па ўдасканальванню вопісаў фондаў устаноў рэлігійнага культу Мінскай, Магілёўскай, Віцебскай губерняў, судовых органаў Мінскай губерні, фонду князёў Радзівілаў. Кіравала працай па ўдасканаленні сістэматычнага і імяннога каталогаў НГАБ.
Узнагароды Нагрудны знак «Ганаровы архівіст Беларусі».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 30 жніўня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1957 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Ганаровыя архівісты Беларусі