Тама́ра Анато́леўна Вараб’ёва (у дзявоцтве Шчукіна; , ст. Аджы-Кабул, Азербайджанская ССР — , Мінск) — савецкі і беларускі гісторык, архівіст, археограф.

Біяграфія Нарадзілася 17 снежня 1932 года на станцыі Аджы-Кабул у Азербайджанскай ССР у сям’і чыгуначніка.

У 1950 годзе скончыла Памашнянскую чыгуначную СШ № 19 Кіраваградскай вобласці (Украіна), у 1955 годзе — Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут.

Са жніўня 1955 года працавала навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. У красавіку 1965 года стала загадчыкам аналагічнага аддзела Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у г. Мінску. З красавіка 1975 года — загадчык навукова-выдавецкага аддзела Галоўнага архіўнага ўпраўлення пры Савеце Міністраў БССР. У ліпені 1981 года ўзначаліла арганізацыйна-метадычны аддзел і аддзел навукова-даведачнага апарату ГАУ пры Савеце Міністраў БССР.

З 1988 года на пенсіі. Памерла 26 студзеня 1999 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць Актыўна ўдзельнічала ў рабоце Навуковага савета і Метадычнай камісіі Галоўархіва БССР, арганізоўвала і прымала ўдзел у навукова-даследчай рабоце архіўных устаноў Беларусі. Яе пошукавая дзейнасць дазволіла ўвесці ў навуковы ўжытак значную колькасць раней невядомых дакументаў па гісторыі Мінска, эканамічным становішчы беларускіх сялян, рабочых і рамеснікаў.

Прымала непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы зборнікаў дакументаў «Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг.» (1964), «Восстание в Литве и Белоруссии в 1863—1864 гг.» (1965), «Революционное движение в Белоруссии в 1907—1917 гг.» (1955), «Письма трудящихся Белоруссии В. И. Ленину» (1980), «Кооперативно-колхозное строительство в Белорусской ССР 1917—1927 гг.» (1980), «Мастацтва Савецкай Беларусі 1917‑1941 гг.» (1976), «Библиотечное дело в БССР 1917—1941 гг.» (1978), «Народное образование в БССР 1917‑1928 гг.» (1979), «Развитие социалистического соревнования в БССР 1917—1941 гг.» (1980), «Восстановление народного хозяйства в БССР 1921—1925 гг.» (1981) і інш.

З’яўлялася адным з рэдактараў і складальнікаў даведнікаў па Дзяржаўным архіву Мінскай вобласці і ЦДГА БССР у г. Мінску. На падставе выяўленых дакументаў падрыхтавала і апублікавала ў перыядычным друку сотні артыкулаў, правяла дзясяткі тэле- і радыёперадач.

Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»; Грамата Вярхоўнага Савета БССР; Юбілейны медаль «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»; Медаль «Ветэран працы»; Нагрудны знак «Выдатнік архіўнай справы».

Сям'я Жонка гісторыка і архівіста Аляксандра Васілевіча Вараб'ёва (1930–2006).

Бібліяграфія

Листовки и прокламации социал-демократических организаций как источник по истории революции 1905—1907 гг. в Белоруссии // Вопросы архивоведения и источниковедения в БССР: Материалы научной конференции архивистов и историков, посвященной 50-летию архивного строительства в СССР. — Мн., 1971. — С. 342—357. Распространение трудов В. И. Ленина в дореволюционной Белоруссии (по документам ЦГИА БССР в г. Минске) // С именем В. И. Ленина. — Мн., 1972. — С. 28-33. Документальное издание о комсомоле Западной Белоруссии: [рэц. на зб. дак. "Революционный авангард трудящейся молодежи Западной Белоруссии (1921—1939)] // Советские архивы. — 1978. — № 6. — С. 90-91. Методы и принципы публикации документов в сборнике «Белоруссия в эпоху феодализма» // Вопросы археографии в БССР: Материалы Научной конференции архивных учреждений республики. — Мн., 1980. — С. 119—125.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 17 снежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1932 годзе Катэгорыя:Памерлі 26 студзеня Катэгорыя:Памерлі ў 1999 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Мінску Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Археографы Беларусі