Субантарктычны пінгвін, таксама Пінгвін Папуа — Субантарктычны пінгвін, пінгвін Папуа — арт."Пінгвіны" (Pygoscelis papua) — від пінгвінаў з роду антарктычных пінгвінаў, роднасны пінгвіну Адэлі і антарктычным пінгвінам.
Апісанне Пасля імператарскіх і каралеўскіх пінгвінаў, субантарктычны — самы буйны пінгвін. Самцы дасягаюць вагі 9 кг, а самкі — 7,5 кг, рост дарослых асобін — 75-90 см. У вадзе субантарктычныя пінгвіны дасягаюць хуткасці 36 км/г, што робіць іх найхутчэйшымі з усіх пінгвінаў. Глыбіня нарання можа дасягаць 200 метраў. Харчуюцца крылем, радзей — дробнай рыбай.
Верхняя (задняя) частка пінгвінаў — чорная, цёмна-шэрая, спераду белая. Дзюба — аранжава-чырвоная або чырвоная з чорным канцом, лапы — аранжавыя або цёмна-аранжавыя.
Пашырэнне Гнездавая вобласць абмежавана Антарктыкай і субантарктычнымі астравамі (Фалклендскія, Паўднёвая Георгія, Кергелен, Херд, Паўднёвыя Аркнейскія, Прынца Эдуарда і Паўднёвыя Сандвічавы). Колькасць сусветнай папуляцыі — 320 тыс. пар. Гняздуецца калоніямі, якія налічваюць, як правіла, некалькі сотняў пар. Калоніі штогод перамяшчаюцца на некалькі метраў ад папярэдняга месца, але часам па незразумелых прычынах могуць перамясціцца на многія кіламетры.
Крыніцы
Катэгорыя:Пінгвінападобныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1781 годзе