Ду́кштаўская сяню́нія, або Ду́кштаўскае старо́ства () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага раёна Віленскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дукшты.
Геаграфія Сянюнія знаходзіцца на захадзе Віленскага раёна, на правым беразе ракі Віліі (Нярыс). Мяжуе з Судэрвенскай і Майшагольскай сянюніямі Віленскага раёна, а таксама з Шырвінтаскім і Эляктрэнайскім раёнамі.
Плошча сянюніі складае 89,66 км² (9100 га), з якіх 52 % займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, а 25 % — лясы. На тэрыторыі размешчаны Нярыскі рэгіянальны парк.
Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Дзукіі.
Гісторыя Сянюнія была ўтворана ў 1995 годзе на тэрыторыі Дукштаўскага сельсавета. У 2024 годзе быў зацверджаны герб Дукштаў, якім карыстаецца і сянюнія.
Населеныя пункты На тэрыторыі сянюніі знаходзіцца 49 вёсак, якія ўваходзяць у 6 сянюнайцій, утвораных у 2009 годзе: Айранская I (): вёскі Айраны I, Айраны II, Антокальцы, Бальцюнішкі. Буйвідская (): вёскі Буйвіды, Брадалішкі, Кармазіны, Адамцішкі, Кліманішкі, Шаўлішкі, Трацякішкі, Качаргішкі, Даўбарова, Малюны, Спятушкі, Відаўцішкі. Дукштаўская (): вёска Дукшты. Гейшышская (): вёска Гейшышкі. Мяжанцаўская (): вёскі Мяжанцы, Падваранцы, Ракішкі, Грабялы, Аляюнцы, Еўропа, Пакальня, Маскоўшчына, Веркшаны, Глінаўка, Багатэлі, Белазорышкі. Паўжольская (): вёскі Паўжолі, Мядзведзішкі, Мар’янова, Велябнішкі, Казлішкі, Гесьва, Бобрыкаўшчына, Папокша, Стакенішкі, Брынкішкі, Крыжоўка, Гені, Левіданы, Захараўшчына, Пікетка.
Нацыянальны склад Паводле перапісу насельніцтва 2011 года, размеркаванне жыхароў паводле нацыянальнасці было наступным: Палякі — 53,9 % Літоўцы — 30,1 % Рускія — 11,6 %
Крыніцы
Катэгорыя:Дукштаўская сянюнія Катэгорыя:Віленскі раён