Ві́ктар Алякса́ндравіч Лукашэ́нка (нар. , Магілёў) — старэйшы сын Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь з 26 лютага 2021 года.

Біяграфія Нарадзіўся 28 лістапада 1975 года ў Магілёўскай вобласці. Беларус. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Служыў у спецпадраздзяленні (АСАМ) памежных войсках у Мінску ў званні капітана.

З сакавіка 2001 года з’яўляўся супрацоўнікам Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у якасці трэцяга сакратара, дарадцы ў аддзеле Заходняй Еўропы. З красавіка 2003 года працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў УП «НДІ сродкаў аўтаматызацыі» (галаўное прадпрыемства дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Агат»).

З 2005 да 2021 года быў памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы.

5 студзеня 2007 года выбраны членам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Віктар звязваецца з беларускім бізнесменам Аляксандрам Зайцавым, які раней працаваў яго памочнікамБизнесмен Зайцев покинул футбольный клуб «Динамо-Брест», который стал государственным Александр Зайцев - ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси - 2019 . Зайцаў з’яўляецца старшынёй савета дырэктароў кампаніі «Брэміна груп», для якой была створана адмысловая эканамічная зона ў Оршы ў 2018 годзе.

15 красавіка 2019 года прызначаны выканаўцам абавязкаў першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, неўзабаве быў зацверджаны на гэтай пасадзе.

26 лютага 2021 года на пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь абраны яго трэцім прэзідэнтам. Змяніў на гэтай пасадзе свайго бацьку Аляксандра Лукашэнку. У сувязі з пераходам на выбарную пасаду у той жа дзень быў вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы.

1 сакавіка 2021 года было прысвоена званне генерал-маёра запасу.

Санкцыі ЕС і іншых краін Віктар Лукашэнка станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці ключавога члена Савета бяспекі Лукашэнка сыграў «ключавую ролю ў рэпрэсіўных мерах, накіраваных супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, пры разгоне дэманстрацыі 19 снежня 2010 года». Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года.

6 лістапада 2020 года супраць яго, роўна як шэрагу іншых афіцыйных асоб Беларусі, зноў уведзены персанальныя санкцыі Еўрапейскага саюза.ЕС ввел санкции против Лукашенко, его сына Виктора и еще 14 деятелей режима. , 6 ноября 2020. Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета на пасадзе памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы і члена Савета бяспекі, а таксама займаючы нефармальную кіруючую пасаду над сіламі бяспекі Беларусі, Віктар Лукашэнка «нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца дзяржаўным апаратам у сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года, у прыватнасці з адвольнымі арыштамі і жорсткім абыходжаннем, уключаючы катаванні мірных дэманстрантаў, а таксама з запалохваннем і гвалтам у дачыненні да журналістаў».

У сваю чаргу восенню 2020 года Канада, Вялікабрытанія, Швейцарыя ўнеслі Віктара Лукашэнку ў свае «чорныя спісы». 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна. Таксама Віктар Лукашэнка знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «афіцыйнае абгрунтаванне палітычных рэпрэсій і фальсіфікацый на выбарах»OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША.

У снежні 2020 года Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) вырашыў адхіліць ад усіх мерапрыемстваў МАК да далейшага паведамлення ўсіх членаў Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь, у тым ліку Віктара Лукашэнку.

У кастрычніку 2020 года жонка Віктара Лукашэнкі Лілія згадана ў пры ўвядзенні санкцый супраць «Dana Holdings», кампаніі, звязанай з сербскімі бізнесменамі Боянам і Нябойшай Карычамі, якая займаецца бізнесам праз афшорную зону Кіпра. 21 чэрвеня 2021 года Лілію Лукашэнка ўнеслі ў санкцыйны спіс ЕС.

У 2022 годзе, пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну (2022), Віктар Лукашэнка трапіў у чорны спіс Аўстраліі, Новай Зеландыі і Японіі.

Сям’я Жонка — Лілія Лукашэнка.

Дзеці: Вікторыя Лукашэнка (нар. 1998 г.) — у 2008 г. знялася ў беларускай кінакамедыі «На спіне ў чорнага ката»; у 2010 г. — у серыяле «Варажба пры свячах». Аляксандр Лукашэнка (нар. 2004 г.) Валерыя Лукашэнка (нар. 22 ліпеня 2009 г.) Яраслаў Лукашэнка (нар. 21 жніўня 2013 г.)

У 2021 годзе Вікторыя Лукашэнка выйшла замуж. Паводле звестак «Бюро», Вікторыя (у замужжы — Дзятлава) у 2022 годзе аформіла водпуск па цяжарнасці і родах, а затым пайшла ў дэкрэт. У лютым 2024 года яна заняла пасаду другога сакратара ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы». Юбілейны медаль «80 год Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь». Знакі «Выдатнік Пагранічных войскаў» I і II ступені.

Крыніцы

Спасылкі Біяграфія на сайце Belarus Profile

Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Прэзідэнты Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Сям’я Аляксандра Лукашэнкі