Дзмітрый Аляксандравіч Лукашэнка (нар. 23 сакавіка 1980sportclub.by ) — сын Аляксандра Лукашэнкі. Займае пасаду старшыні цэнтральнага савета беларускага рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», таксама з’яўляецца членам НАК Беларусі.
Біяграфія Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Абараніў дыплом на тэму: «Выступ беларускіх спартсменаў на міжнароднай арэне». Служыў у адным з элітных пагранічных падраздзяленняў па барацьбе з кантрабандай і нелегальнай міграцыяй. Капітан запасу.
6 ліпеня 2006 года абраны членам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.
З 11 снежня 2006 года — член арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і забеспячэнні ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXIX летніх Алімпійскіх гульнях і XIII Паралімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне (Кітай).
Ганаровы консул Эфіопіі ў Беларусі.
Жонка — Ганна Лукашэнка. Паводле Беларускага расследавальніцкага цэнтра, у 2018 і 2020 гадах Ганна зарабіла ў «Гандлёвым доме БелАЗ» каля 100 тысяч долараў, а ўладальнікі кампаній-партнёраў гандлёвага дому—людзі набліжаныя да Дзмітрыя і Ганны Лукашэнак. Таксама Ганна Лукашэнка піша песні пад псеўданімам Ганна Сялук.
Узнагароды Юбілейны медаль «80 гадоў пагранічных войск» Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы» Знакі «Выдатнік пагранічных войск» I і II ступені
Міжнародныя санкцыі 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. У рашэнні Савета Еўрапейскага саюза ад 15 кастрычніка 2012 года Дзмітрый Лукашэнка пазначаны як «бізнесмен з актыўным удзелам у фінансавых аперацыях з ». Еўрапейскія санкцыі зняты 15 лютага 2016 года.
21 чэрвеня 2021 года як сын Аляксандра Лукашэнкі і бізнесмен, старшыня дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», зноў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Дзмітрый Лукашэнка вядзе бізнес праз клуб і кантралюе шэраг кампаній, таксама ён быў на таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі ў верасні 2020 года, такім чынам Дзмітрый Лукашэнка атрымлівае карысць ад рэжыму Лукашэнкі і падтрымлівае яго. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, 7 ліпеня — ШвейцарыяSearching for subjects of sanctions.
2 снежня 2021 года Дзмітрый Лукашэнка і Прэзідэнцкі спартыўны клуб трапілі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, а таксама ў санкцыйны спіс Канады.
У 2022 годзе Дзмітрый Лукашэнка трапіў у чорны спіс Японіі.
Крыніцы
Катэгорыя:Спартыўныя функцыянеры Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Ганаровыя консулы Катэгорыя:Сям’я Аляксандра Лукашэнкі