Сяргей Пятрухін () — беларускі блогер, актывіст, аўтар YouTube-канала «Народны рэпарцер», удзельнік грамадскай і палітычнай дзейнасці. У 2016 годзе Пятрухін прыняў удзел у парламенцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь як кандыдат, дзе збіраў подпісы і быў зарэгістраваны ў якасці ўдзельніка выбарчай кампаніі, але не атрымаў мандата дэпутата.

Біяграфія Сяргей Пятрухін займаўся асвятленнем лакальных праблем Брэсцкай вобласці, публікаваў ролікі пра мясцовыя праблемы і актыўна ўдзельнічаў у грамадскіх ініцыятывах.

Пятрухін у 2017 годзе ўдзельнічаў у пратэстах супраць дэкрэту № 3, за што быў асуджаны на адміністрацыйны арышт .

З пачатку 2018 года Сяргей Пятрухін актыўнаа асвятляў Пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам. Ён як блогер і грамадскі актывіст рэгулярна публікаваў відэа і матэрыялы з акцый пратэсту, якія збіралі сотні ўдзельнікаў і выклікалі шырокі грамадскі рэзананс. Пратэсты насілі працяглы характар і прывялі да адкрытага супрацьстаяння паміж мясцовымі жыхарамі і ўладамі, у тым ліку да сустрэч з прадстаўнікамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У лістападзе-снежні 2018 года прадстаўнікі пратэстнага руху, у тым ліку блогеры і актывісты з Брэст, дамагліся сустрэч з міністрам прыроды Андрэй Худык, на якіх абмяркоўваліся экалагічныя рызыкі і сацыяльныя наступствы рэалізацыі праекта завода. Асвятленне гэтых падзей і ўдзел у грамадскіх акцыях неаднаразова прыводзілі да адміністрацыйных затрыманняў і пакаранняў Пятрухіна.

У 2018—2020 гг. неаднаразова падвяргаўся адміністрацыйным і крымінальным пераследам за сваю дзейнасць у інтэрнэце і ўдзел у грамадскіх акцыях.

Пасля вызвалення з калёніі Пятрухін яшчэ год жыў у Беларусі, аднак, праз верагоднасць новага крымінальнага пераследу, выехаў у Польшча, дзе працягвае публічную і блогерскую дзейнасць.

Затрыманні і пераслед У 2018 годзе супраць Пятрухіна былі заведзеныя крымінальныя справы па артыкулах 188 (паклеп) і 189 (абраза) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ён неаднаразова затрымліваўся за сваю блогерскую дзейнасць, нібыта непадпарадкаванне міліцыі і за адмову прыходзіць праз незаконныя выклікі у органы правапарадку.

У 2021 гг. Пятрухін быў асуджаны на тры гады калоніі за нібыта арганізацыю групавых дзеянняў і абразы прадстаўнікоў улады. Ён адбываў пакаранне ў ПК№3 «Віцьба».

Падчас утрымання ў Следчай Турме г. Магілёва Пятрухін парэзаў сябе вены ў выніку пераводу яго ў камеру з падследчым па справе гвалта ў дачыненні да непаўнагадовых.

Асабістыя факты У 2018 годзе Пятрухін сімвалічна «выказаў падзяку» міліцыянтам за ператрус і арышты, размясціўшы фотаздымак сваіх выломаных дзвярэй.

Крыніцы