Вінцэнты Поль (; ) — польскі пісьменнік і паэт, географ, этнограф, прафесар Ягелонскага ўніверсітэта.

Біяграфія Нарадзіўся ў Любліне 8 (20) красавіка 1807 года ў сям’і афіцэра аўстрыйскай арміі, немца Франца Палі і апалячанай францужанкі Элеаноры. Вучыўся ў Львоўскай гімназіі; затым скончыў езуіцкі калегіум у Цярнопалі і філасофскі факультэт Львоўскага ўніверсітэта .

Восенню 1830 года, па радзе прафесара Адама Ёхера, прыехаў у Вільню, пасля здачы экзаменаў прадставіў дысертацыю па нямецкай эпічнай паэзім, з намерам атрымаць кафедру нямецкай літаратуры ў Віленскім універсітэце; у студзені 1831 года яму прапанавалі выкладаць ва ўніверсітэце нямецкую мову.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў, пайшоў з Вільні і далучыўся да атрада генерала Хлапоўскага, быў падхаружым 10-га палка літоўскіх уланаў, паранены ў баявых дзеяннях. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Virtuti Militari з чынам падпаручніка. Пасля падаўлення паўстання 5 кастрычніка 1831 года ў складзе 20-тысячнай арміі перайшоў мяжу з Прусіяй, стаў эмігрантам. Пасланы генералам Юзафам Бемам у Лейпцыг і Дрэздэн, Вінцэнты Поль арганізаваў падтрымку інтэрніраваных паўстанцаў у пытаннях іх далейшай эміграцыі. У Дрэздэне сустрэў Адама Міцкевіча, які станоўча адазваўся пра яго паэтычныя вопыты. Эміграваў у Францыю.

Пасля вяртання ў Галіцыю ў 1832 годзе Вінцэнты Поль браў удзел у патрыятычным руху разам з К. Красіцкім. Падчас нелегальнай работы сустрэўся з Севярынам Гашчынскім .

Навуковая дзейнасць У 1841—1844 гадах падарожнічаў, займаўся палявымі даследаваннямі, у прыватнасці, ва Усходніх Карпатах, Пакуцці, на Валыні, Палессі, у Татрах, Куявіі і Памор’і.

Напісаў працу «Погляд на паўночныя схілы Карпат з пункту гледжання прыродазнаўства», з апісаннем рэльефу мясцовасці, гідраграфіі, фізіка-геаграфічнай структуры і элементаў этнаграфіі паўднёвай Польшчы.

У 1849 годзе Вінцэнты Поль прызначаны прафесарам універсальнай фізічнай і параўнальнай геаграфіі Ягелонскага ўніверсітэта, узначаліў першую ў Польшчы кафедру геаграфіі.

Творчасць

Паэзія Поля арыентавана на фальклорныя ўзоры аж да выяўленых этнаграфічных, дыялектных асаблівасцей.

Вінцэнты Поль, аўтар:

паэтычнага цыклу «Песні Януша» (Pieśni Janusza, Парыж, 1845). Уключае 51 верш, якія напісаны ад імя салдата-сяляніна, яшчэ падчас удзелу ў паўстанні 1831 года і пасля на эміграцыі, прысвечаны польскім паўстанцам. Сярод іх найбольш вядомыя «Кракусы», «Першая гадавіна 29 лістапада», «Спевы з магілы» (да некаторых яго вершаў Фрыдэрык Шапэн напісаў музыку, ператварыўшы іх, такім чынам, у народна-патрыятычныя і паўстанцкія песні). гістарычнай паэмы «Гісторыя шаўца Яна Кілінскага» (1843) і гавенды — які імітуюць вуснае апавяданне апавядання пра нядаўняе мінулае «Вахмістр Дораш у Літве» (1833, апублікаваная ў 1854 годзе). паэтычнага цыклу «Песня аб нашай зямлі» (Pieśń o ziemi naszej, 1843), які ўключае вершы з апісаннем польскіх зямель, дзе бываў паэт (пасля прафесар-географ). этнаграфічнай паэмы «Карцінкі жыцця і вандровак» (апублікаваны ў 1846 годзе).

У наступныя гады Вінцэнты Поль, які імкнуўся да стылізацыі, напісаў гавенду «Прыгоды Бенедыкта Вінніцкага» (1839) і паэму «Мохарт» (Mohort, 1855) — гісторыю рыцара, абаронцы веры і айчыны і іншых.

Памёр 20 лістапада (2 снежня) 1872 года ў Кракаве і пахаваны ў крыпце заслужаных у кракаўскім касцёле Святога Станіслава.

Памяць

У доме ў Любліне, дзе ў дзяцінстве жыў Вінцэнты Поль, арганізаваны яго біяграфічны музей .

Крыніцы

Літаратура

Стахеев Б. Ф. Винцентий Поль //История польской литературы. — , 1968. — Т. 1. — С. 283—284. Польская поэзия: В 2 т. /Сост. М.Живов и Б.Стахеев. — : Гослитиздат, 1963. — Т. 1. — С. 321—330.

Спасылкі

Поэзия Винцентия Поля. СОЛДАТСКАЯ и др. Песнь о земле Нашей

Катэгорыя:Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Этнографы Польшчы Катэгорыя:Географы XIX стагоддзя Катэгорыя:Географы Польшчы Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Паэты XIX стагоддзя Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі XIX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта