Азначэ́нне — даданы член сказа, які паясняе словы з прадметнымі значэннямі, называючы прыкмету прадмета (яго якасць, форму, памер, матэрыял, адносіны да іншых прадметаў і г.д.).

Віды азначэнняў У беларускай мове азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя.

Дапасаваныя азначэнні Сінтаксічная сувязь — дапасаванне. Сродкамі выражэння з’яўляюцца прыметнік (зялёная ялінка), дзеепрыметнік (неадасланае пісьмо), займеннік (нашы сябры, бацькава парада), лічэбнік (трэці год).

Недапасаваныя азначэнні Сінтаксічная сувязь — кіраванне або прымыканне. Сродкамі выражэння з’яўляюцца назоўнік ва ўскосных склонах, часам з прыназоўнікам (дом восем, дарога бацькоў, дзяўчынка з бантам), займеннік (яе клопат), інфінітыў (імкненне вучыцца), прыслоўе (паварот налева), а таксама словазлучэнні розных тыпаў (стары высокага росту).

Асобнай формай азначэння з’яўляецца прыдатак.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Члены сказа