Дзе́йнік — галоўны член двухсастаўнага сказа, што абазначае прадмет, прыкмета якога сцвярджаецца або адмаўляецца ў выказніку. Разам з выказнікам складае прэдыкатыўную аснову двухсастаўнага сказа.

Дзейнік можа абазначаць чалавека, жывую істоту, неадушаўлёны прадмет, з’яву прыроды, апрадмечанае дзеянне, адцягненае паняцце.

Віды Паводле структуры дзейнікі падзяляюцца на: простыя — выражаюцца адным словам з прадметным значэннем, найчасцей — назоўнікам ці займеннікам у форме назоўнага склону; складаныя — выражаюцца разнастайнымі словамі; састаўныя — спалучэнне інфінітыва з назоўнікамі, прыметнікамі, парадкавым лічэбнікам, займеннікам.

У асобных выпадках складаны дзейнік можа выражацца сказам, пры гэтым ён абазначае адно паняцце, якое характарызуецца выказнікам: «Дзе я чуў гэты выкрык?» — мільгнула ў галаве (П. Пестрак).

Сродкі выражэння Дзейнік выражаецца назоўнікам і іншымі часцінамі мовы, якія набываюць у кантэксце прадметнае значэнне (субстантывуюцца), а таксама займеннікам, інфінітывам і словазлучэннямі розных тыпаў: «Маладыя любяць дружыць з дарослымі», «Іншы скажа — проста ў сук улепіць», «Стаць за лесніка не ў яго натуры», «Над рэчкай праляцела пяць качак».

Гл. таксама Каардынацыя

Крыніцы

Літаратура

Беларуская граматыка. Ч. 2. Мн., 1986.

Катэгорыя:Члены сказа