Сарокінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Цюменскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Вялікае Сарокіна.

Геаграфія Тэрыторыя мае значныя водня рэсурсы. Іх фармуюць рэкі, балоты, і падземныя воды. У раёне — 8 малых рэк з прытокамі (Ік, Яузяк, Чарамшанка, Ціханіха, Лазарыха Маскоўка, Шуміха, Варсіха). У іх упадаюць раўчукі і адталыя воды. Асноўная рака Ік з напрамкам цячэння на паўночны ўсход, рака ў асноўным снегавога жыўлення (інтэнсіўнае назапашванне вясной і моцнае абмяленне летам). Возера Рамавое з плошчай люстэрка менш за 1 км². Усе рэкі не суднаходныя.

Раён знаходзіцца ў лесастэпавай зоне, клімат кантынентальны, адрозніваецца некаторым недахопам увільгатнення і перавышэннем выпарэння над ападкамі вясной і ў першую палову лета. Самыя халодныя месяцы — студзень і люты са сярэдняй месячнай тэмпературай да −19 °C і абсалютным мінімумам да −49 °C. Самы цёплы месяц — ліпень са сярэднямесячнай тэмпературай 21 °C і максімумам да 40 °C . Устойлівыя маразы наступаюць у сярэдзіне лістапада месяца і слабеюць у канцы сакавіка месяца. Сярэдняя працягласць маразоў 136 дзён. Снежнае покрыва з’яўляецца ў канцы кастрычніка: сярэдняя вышыня снежнага покрыва за зіму — 29 см, сярэдняя глыбіня прамярзання глебы на 1 красавіка — 190 см. Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Цюменскай вобласці