Юрыды́чны акт — афіцыйны дакумент, які выдаецца дзяржаўным органам ці службовай асобай у межах іх кампетэнцыі і мае абавязковыя для выканання прадпісанні.
Класіфікацыя Юрыдычныя акты падзяляюцца на нарматыўныя і індывідуальныя.
Нарматыўныя акты ўстанаўліваюць нормы права і рэгламентуюць пэўную сферу грамадскіх адносін. Індывідуальныя акты спараджаюць канкрэтныя правы і абавязкі для канкрэтных суб’ектаў права.
Актам юрыдычным называюць таксама дакумент, які сведчыць пра юрыдычны факт.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Права Катэгорыя:Дакументы