Белару́скі гуманіта́рны адукацы́йна-культу́рны цэнтр (БГАКЦ) — установа Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь, мэтай якой з'яўляюцца навучанне, выхаванне і перадпрафесійная падрыхтоўка будучых дзеячаў беларускай культуры і навукі.

Гісторыя Заснаваны 28 лістапада 1990 года па ініцыятыве Міністэрства адукацыі і Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У 1992 годзе былі адчынены філіялы цэнтра ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве і Светлагорску.

Структура і дзейнасць У структуру цэнтра ўваходзілі гуманітарны ліцэй (з 1991), метадычны, выдавецкі, кінатэлевізійны і вытворчы аддзелы. Цэнтр рыхтаваў і выдаваў навучальныя і метадычныя дапаможнікі, здымаў навучальныя фільмы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Установы культуры Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Катэгорыя:Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь