thumb|Брокеры Нью-Ёркскай фондавай біржы Бро́кер () — пасрэднік пры заключэнні здзелак паміж зацікаўленымі бакамі — кліентамі. Ролю брокера выконваюць асобы, фірмы і арганізацыі, якія найчасцей дзейнічаюць па даручэнні і за кошт кліента (могуць дзейнічаць і ад свайго імя) і атрымліваюць плату ў выглядзе камісійных (пэўнага працэнта ад сумы здзелак).

Віды брокераў Брокеры могуць спецыялізавацца на розных рынках: Біржавыя брокеры ажыццяўляюць пасрэдніцкія аперацыі з каштоўнымі паперамі і таварамі на біржах. Страхавыя брокеры знаходзяць кліентам патрэбную фірму паводле пэўнага віду страхавання. Суднавыя (фрахтавыя) брокеры арганізуюць заключэнне дагавораў па фрахтаванні суднаў. Валютныя брокеры займаюцца купляй-продажам замежных валют.

Брокеры могуць аказваць кліентам і дадатковыя паслугі: вывучэнне рынку, рэклама, прадастаўленне крэдыту.

Іншыя назвы і звязаныя паняцці Брокера на фондавых біржах Вялікабрытаніі называюць сток-брокер, на англасаксонскіх біржах — джобер. Пасрэднікі, якія з’яўляюцца членамі фондавых біржаў і займаюцца перапродажам каштоўных папер, называюцца дылерамі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рынак каштоўных папер Катэгорыя:Цывільнае права Катэгорыя:Гандаль Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны Катэгорыя:Фінансы Катэгорыя:Прафесіі Катэгорыя:Гандаль