«Драгі́чынскі ве́снік» — раённая газета Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Выдаецца з кастрычніка 1939 года. Рэдакцыя размяшчаецца ў г. Драгічыне па адрасе вуліца 17 Верасня, 3.

Заснавальнікамі з’яўляюцца Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт, Драгічынскі раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі. Выходзіць адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Галоўны рэдактар — Генадзь Дзяюн (паводле звестак на 2025 год).

Гісторыя

Даваенны перыяд Газета заснавана ў кастрычніку 1939 года пад назвай «Чырвоная зара» як орган Драгічынскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Пінскай вобласці. Выходзіла да 20 чэрвеня 1941 года.

У гады вайны Падчас Вялікай Айчыннай вайны газета з’яўлялася органам Драгічынскага падпольнага райкама КП(б)Б і выходзіла пад назвай «Красная заря». Друкавалася пры штабе партызанскай брыгады імя В. М. Молатава. За перыяд з 25 кастрычніка 1943 года да 26 сакавіка 1944 года было выдадзена 36 нумароў агульным тыражом 4,4 тыс. экзэмпляраў; вядомы 24 нумары. Газета выходзіла на рускай мове. Рэдактарам быў Я. П. Пчолка.

Пасляваенны перыяд Пасля вызвалення Беларусі выданне працягнулася пад назвай «Чырвоная зорка» (да 25 красавіка 1962). Пасля перапынку выданне было адноўлена 9 сакавіка 1963 года пад назвай «Запаветы Леніна». З 1965 года газета з’яўлялася органам Драгічынскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (з 1977 года — Савета народных дэпутатаў) Брэсцкай вобласці.

З 1990 года газета выдаецца пад сучаснай назвай «Драгічынскі веснік».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Падпольны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Газеты Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Культура Драгічынскага раёна