Тацця́на Міха́йлаўна Прата́шчык — беларускі юрыст, суддзя. Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (2021—2025), суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2025).

Біяграфія З 13 красавіка 2001 года працавала суддзёй гаспадарчага суда г. Мінска.

10 красавіка 2008 года прызначана суддзёй Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.

22 чэрвеня 2021 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначана суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь бестэрмінова.

19 снежня 2025 года вызвалена ад пасады суддзі Вярхоўнага Суда ў сувязі з пераходам на працу ў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь.

Крыніцы

Катэгорыя:Юрысты Беларусі Катэгорыя:Суддзі Беларусі Катэгорыя:Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь