«Парыж у спёку» () — рамантычная камедыя, знятая рэжысёрам Рычардам Куайнам. Галоўныя ролі выканалі Уільям Холдэн і Одры Хепбёрн. Фільм з’яўляецца рэмейкам французскай камедыі «Імяніны Анрыеты».

Сюжэт Рычард Бэнсан — сцэнарыст, які атрымаў новую замову ад галівудскага прадзюсара. Замест таго, каб пагрузіцца ў працу, ён бяздзейна бавіў час, піў і ў выніку нічога не напісаў. Да прыезду прадзюсара застаецца ўсяго пару дзён, за якія Рычарду неабходна прыдумаць сюжэт будучага фільма і надрукаваць яго ў сцэнары. Каб паскорыць працэс, ён наймае стэнаграфістку Габрыэль Сімпсан. Па меры прасоўвання працы сцэнарыст і стэнаграфістка пакрысе пераўвасабляюцца ў сваіх герояў — Рыка і Габі. Нарэшце, канчаткова пагрузіўшыся ў сюжэт, Рычард і Габрыель улюбляюцца адзін у аднаго.

Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures Катэгорыя:Рамантычныя кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Фільмы пра Парыж