Пётр Фёдаравіч Крапі́він (нар. , г. Пултуск, Польшча — ) — беларускі філолаг, тэкстолаг, даследчык старабеларускай мовы. Кандыдат філалагічных навук (1959).

Біяграфія Нарадзіўся 6 лютага 1903 года ў горадзе Пултуску. Скончыў Цюменскі педагагічны інстытут у 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у Гродзенскім і Мінскім педагагічных інстытутах, Інстытуце філасофіі і права АН БССР. Удзельнічаў у перакладзе на сучасную рускую мову і рыхтаваў да друку тэкст Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года.

Навуковая дзейнасць Даследаваў пытанні паходжання і значэння «каляровых» назваў Русі. У працы «Паходжанне назваў „Русь“, „Белая Русь“ і „Чырвоная Русь“» (1956) зрабіў грунтоўны агляд літаратуры і выказаў меркаванне, што іх аснову варта шукаць у славянскай дагісторыі і старажытнай тапаніміі. Тэрмін «Белая Русь» выводзіў ад першапачатковай славянскай назвы водных крыніц «белая вада».

Аўтар даследаванняў пра «Адпіскі» Філона Кміты-Чарнабыльскага (1954), «Прамову Івана Мялешкі» (1955), «Ліст да Абуховіча» (1958), а таксама пра рукапісы і выданні Першага Літоўскага Статута (1959, у суаўтарстве з Ю. І. Чарнецкай). Даследаваў дзеясловы маўлення ў беларускай мове XVI стагоддзя (1961) і іншыя пытанні гісторыі мовы.

Бібліяграфія Слоўнікавы склад «Адпісак» Філона Кміты Чарнобыльскага (1954). Да пытання аб часе з’яўлення «Прамовы Івана Мялешкі» і яе аўтарстве (1955). Паходжанне назваў «Русь», «Белая Русь» і «Чырвоная Русь» (1956). Аб кракаўскай копіі «Ліста да Абуховіча» — помніка беларускай пісьменнасці XVII ст. (1958). Аб рукапісах і выданнях Першага Літоўскага Статута (1959, з Ю. І. Чарнецкай). Дзеясловы «гаварэння» ў беларускай мове XVI ст. (1961).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся 6 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1903 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пултуску Катэгорыя:Памерлі 19 лістапада Катэгорыя:Памерлі ў 1968 годзе Катэгорыя:Філолагі Беларусі Катэгорыя:Тэкстолагі Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі старабеларускай мовы Катэгорыя:Выпускнікі Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны