Канстанцін Фёдаравіч Бычак () — беларускі ваенны, Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь (з 2025). Генерал-маёр юстыцыі (2025).
Біяграфія Нарадзіўся 20 верасня 1985 года ў г. Гарадок Віцебскай вобласці. Бацька — Фёдар Мікалаевіч Бычак, начальнік аддзела эканомікі, пазней — начальнік фінансавага аддзела Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта.
Скончыў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працаваў следчым следчага аддзела Упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
У цэнтральным апараце Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь працаваў начальнікам аддзелаЗадержаны четверо анархистов, подозреваемых в поджоге административных зданий в Солигорске и Мозыре. Во время допроса они дали признательные показания, пазней — намеснікам начальніка следчага ўпраўленняНачальником следственного управления КГБ назначен Константин Бычек. Неаднаразова даваў каментары беларускаму тэлебачанню па гучных крымінальных справах. Напрыклад, у студзені 2024 года ён расказаў пра тое, што Служба бяспекі Украіны планавала забойствы беларускіх дзяржаўных дзеячаў і журналістаў на тэрыторыі БеларусіКГБ: спецслужбы Украины готовили убийства белорусских государственных деятелей и журналистов.
З 2 лютага 2024 года па 23 снежня 2025 года працаваў начальнікам следчага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
23 снежня 2025 года прызначаны Старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі БеларусьСтаршынёй Следчага камітэта Беларусі назначаны Канстацін Бычак з прысваеннем спецыяльнага звання генерал-маёра юстыцыіУказ Президента Республики Беларусь от 23 декабря 2025 года № 451 «О К. Ф. Бычеке».
Санкцыі У сакавіку 2021 года быў уключаны ў спіс непажаданых для Латвіі асобРинкевич включил в черный список еще 118 белорусских должностных лиц, трапіў пад міжнародныя санкцыі ЭстонііSubjektide nimekiri (Vabariigi Valitsuse sanktsioon seoses olukorraga Valgevenes).
9 жніўня 2021 года ўнесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАIssuance of Executive Order Blocking Property of Additional Persons Contributing to the Situation in Belarus; Issuance of Belarus General License 4 and related Frequently Asked Questions; Belarus Designations.
Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» І ступені, медаль «За адзнаку ў воінскай службе», ордэн «За службу Радзіме» III ступені.
Крыніцы
Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь