Варажба́ — магічныя спосабы і дзеянні, што нібыта прадказвалі будучыню і расказвалі пра былое.
Гісторыя і віды Варажба ўзнікла ў першабытным грамадстве разам з раннімі формамі рэлігіі — верай у звышнатуральнае, добрых і злых духаў, у лёс. Яшчэ старажытныя земляробы прадказвалі надвор'е па зорках і сонцы; вавіланяне, этрускі, рымляне варажылі па печані ахвярнай жывёлы. У многіх народаў вядома варажба на касцях, бобе, арэхах, кававай гушчы, а таксама па лініях далоні (хірамантыя), па картах і інш..
Калі ў варажбе па прыкметах ёсць пэўнае рацыянальнае зерне (прыродныя назіранні), дык іншыя яе віды грунтуюцца на ўяўным знешнім падабенстве або процілегласці (напрыклад, бачыць у сне ягады — слёзы, чыстую ваду — радасць, мутную ваду — смутак).
Варажба ў беларусаў
Беларусы найчасцей варажылі на Каляды, на багатую куццю перад Новым годам. Варажба павінна была прадвызначыць надыходзячы год: з-пад каляднага абруса сена паказвала на даўжыню будучага лёну; перавага пэўнага віду збожжа ў трыбуху заколатага парсюка — якое збожжа найбольш уродзіць. Дзяўчаты варажылі пра замужжа (упоцемку ў хляве зловіць баранчыка — выйдзе замуж; з якога боку пачуе брэх сабакі — там яе нарачоны і інш.).
Гл. таксама Магія Забабоны
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Варажба Катэгорыя:Беларускія народныя звычаі Катэгорыя:Забабоны Катэгорыя:Славянскія звычаі