Вільгельм Генрых Ота Дзікс (, 2 снежня 1891, Гера, Цюрынгія — , Зінген, Бадэн) — нямецкі мастак і графік.
Ярка акрэслены авангардыст, у 1920-я гады быў звязаны з дадаізмам і экспрэсіянізмам. Нараўне з Жоржам Гросам прадстаўнік так званай «новай рэчыўнасці».
Палотны Дзікса адрозніваюць сацыяльныя і пацыфісцкія матывы, асэнсаванне агульначалавечых каштоўнасцей.
Ота Дзікс з’яўляецца адным з заснавальнікаў аб’яднання мастакоў пад назвай «Дрэздэнскі сецэсіён», якое з’явілася ў Дрэздэне ў 1919 годзе.
У апошнія месяцы Другой сусветнай вайны Ота Дзікс быў прызваны на вайсковую службу ў шэрагі фольксштурма; трапіў у палон да французскіх войскаў і ў лютым 1946 года адпушчаны на свабоду.
Гл. таксама Otto Dix — расійскі дарк-вейв гурт, названы ў гонар мастака
Спасылкі Дом-музей Ота Дзікса ў Геры
Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Мастакі-экспрэсіяністы Германіі Катэгорыя:Авангардызм Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Германія) Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цюрынгіі Катэгорыя:Памерлі ў Бадэн-Вюртэмбергу