Курд Юргенс (ням.: Curd Jürgens), поўнае імя Курд Густаў Андрэас Готліб Франц Юргенс (ням.: Curd Gustav Andreas Gottlieb Franz Jürgens; , — , ) — аўстрыйскі акцёр.
Біяграфія Курд Юргенс пачынаў рэпарцёрам. З 1935 здымаўся ў кіно. Ён адкрыта крытыкаваў нацыянал-сацыялізм, у 1944 годзе быў прызнаны «палітычна ненадзейным» і адпраўлены ў працоўны лагер, з якога яму неўзабаве ўдалося збегчы.
Пасля вайны атрымаў грамадзянства Аўстрыі. Акцёра Юргенса адкрыў аўстрыйскі рэжысёр Вілі Форст. Пасля свайго дэбюту ў кіно працягваў іграць у тэатры ў Берліне і Вене. Вядомасць Юргенсу прынесла галоўная роля ў фільме Хельмута Койтнера «Генерал д’ябла» (1955), дзякуючы якой ён быў прызнаны найлепшым акцёрам на Венецыянскім кінафестывалі ў 1955 годзе. За гэтым фільмам рушыў услед шэраг цікавых прапаноў роляў з Францыі і Галівуду.
Быў жанаты пяць разоў.
Фільмаграфія (1956) «І бог стварыў жанчыну» — Эрык Карадзін
Катэгорыя:Акцёры Аўстрыі