Гутарко́вая мо́ва — жывая вусная мова народа, якая служыць сродкам штодзённага абмену думкамі і стала асновай для фарміравання беларускай нацыянальнай літаратурнай мовы.

Асаблівасці Гутарковая мова характарызуецца вялікай адвольнасцю і варыянтнасцю нормаў на фанетычным, арфаэпічным, лексічным, марфалагічным, фразеалагічным і іншых узроўнях. Яна непасрэдна звязана з канкрэтным спосабам мыслення, неафіцыйнасцю маўлення, адсутнасцю папярэдняй падрыхтоўкі да размовы і аналізу думкі. Важную ролю ў ёй адыгрываюць дадатковыя сродкі перадачы інфармацыі: інтанацыя, міміка і жэсты.

Разнавіднасці Сучасная беларуская гутарковая мова мае тры асноўныя разнавіднасці: Афіцыйная гутарковая мова — вусная разнавіднасць літаратурнай мовы, якой карыстаюцца на радыё, тэлебачанні, у школе, інстытутах і іншых афіцыйных установах. Штодзённа-гутарковая мова выкарыстоўваецца ў штодзённым жыцці. Пад уплывам гутарковай стыхіі побач з літаратурнай мовай у ёй ужываюцца элементы нелітаратурнага маўлення (у першую чаргу прастамоўныя і дыялектныя элементы). Народна-дыялектная гутарковая мова характэрна пераважна для сельскага насельніцтва старэйшага пакалення.

Гл. таксама Вусная мова Дыялект

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Мовазнаўства Катэгорыя:Маўленне Катэгорыя:Сацыялінгвістыка