Апраўда́нне — прызнанне судом падсуднага невінаватым у прад'яўленым яму абвінавачанні.
Падставы Апраўдальны прыгавор выносіцца ў выпадках, калі: не ўстаноўлены факт злачынства; у дзеяннях падсуднага адсутнічае склад злачынства; не даказаны ўдзел падсуднага ў здзяйсненні злачынства.
Пры апраўданні суд павінен неадкладна вызваліць падсуднага з-пад варты, калі ён быў да гэтага арыштаваны.
Гл. таксама Прэзумпцыя невінаватасці Абвінаваўчы прыгавор Прыгавор суда
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Крымінальна-працэсуальнае права