Здзе́лка ў цывільным праве — дзеянне грамадзян і юрыдычных асоб, накіраванае на ўстанаўленне, змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

Віды здзелак Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, здзелкі могуць быць: па колькасці бакоў: аднабаковыя, двухбаковыя і шматбаковыя; па форме: ажыццяўляцца ў вуснай або пісьмовай (простай ці натарыяльнай) форме.

Для двух- і шматбаковых здзелак (дагавораў) неабходна выяўленне волі ўсіх яе ўдзельнікаў. Аднабаковая здзелка стварае абавязкі для асобы, якая яе здзяйсняе, і для яе заключэння дастаткова выяўлення волі аднаго боку (напрыклад, завяшчанне або даверанасць)Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 47..

Несапраўднасць здзелак Здзелкі, здзейсненыя з парушэннем патрабаванняў закона, лічацца несапраўднымі з наступствамі, прадугледжанымі заканадаўствам (напрыклад, двухбаковая рэстытуцыя).

Гл. таксама Дагавор Абавязацельства

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Эканамічныя тэрміны Катэгорыя:Цывільнае права Катэгорыя:Прававая тэрміналогія