Выка́званне — вылучаны ў пісьмовым ці вусным тэксце фрагмент, які выражае адносна закончаную, актуалізаваную думку. Выказванне аформлена граматычна (і інтанацыйна — у вусным варыянце), захоўвае сэнсавыя і фармальныя сувязі з кантэкстам і дае магчымасць усвядоміць і мысленна ўзнавіць кансітуацыю.
З’яўляецца камунікатыўна-сінтаксічнай адзінкай (адзінкай маўлення) у процілегласць канструкцыйна-сінтаксічным адзінкам, такім як сказ, яго семантыка-сінтаксічная мадэль і фармальна-граматычная схема. Найбольш істотнае адрозненне выказвання ад сказа — абавязковае актуальнае чляненне, якое сведчыць пра ўключанасць выказвання ў кантэкст і кансітуацыю.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Сінтаксіс Катэгорыя:Лінгвістычная прагматыка