Газе́ль (ад , ġazal) — форма лірычнага верша, распаўсюджаная ў паэзіі народаў Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу, Індыі і Пакістана.
Структура Газель складаецца, як правіла, не менш чым з 3 і не больш чым з 12 двухрадкоўяў (бейтаў), якія звязаны паміж сабой манарамай па схеме аа, ба, ва, га... У апошнім бейце звычайна ўпамінаецца імя або псеўданім аўтара верша.
Гісторыя Газель узнікла з персідскай народнай лірычнай песні. Росквіту гэты жанр дасягнуў у творчасці класічных паэтаў Усходу: Саадзі, Хафіза, Джамі, Нізамі.
З XIX стагоддзя форма газелі пранікла ў еўрапейскую паэзію, дзе яе выкарыстоўвалі І. В. Гётэ, А. Фет, В. Брусаў, І. Франко. У беларускай літаратуры вядома «Кактэбельская газель» С. Ліхадзіеўскага.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Строфіка Катэгорыя:Літаратура на азербайджанскай мове Катэгорыя:Арабска-персідская метрыка Катэгорыя:Персідская літаратура Катэгорыя:Літаратура Турцыі