Дубровы, дубовыя лясы, дубнякі — група фармацый карэнных шыракалістых лясоў, аснову дрэвастою якіх складаюць віды з роду дуб.

Пашыраны ў Еўропе, Усходняй Азіі, на Далёкім Усходзе, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, пераважна ў горных і перадгорных раёнах. У Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе лясы ствараюць пераважна і , у Паўднёвай Еўропе і Міжземнамор’і — і , на Каўказе — , ва Усходняй Азіі і на Далёкім Усходзе — і , у Паўночнай Амерыцы — і .

На Беларусі дрэвастоі дуброў складаюцца ў асноўным з дубу звычайнага — чыстыя і з дамешкам ясеню, клёну, грабу, ліпы, ільмы, хвоі, елкі, бярозы, асіны, вольхі чорнай, часта з выразным другім ярусам. Яны займаюць 4 % агульнай плошчы лясоў, найбольш пашыраны ў паўднёвых, заходніх і цэнтральных раёнах.

Ва Украіне дубровы з’яўляюцца пануючай лясной фармацыяй у лесастэпавай зоне, дзе растуць у міжрэччах і поймах рэк. Звычайна яны маюць складаны дрэвастой, дзе ў першым ярусе пераважае дуб з дамешкам ясеня і вяза, у другім — граб або ліпа сэрцападобная. На поўдні аднаярусныя дубровы з дуба звычайнага з падлескам з ляшчыны, клёна татарскага, свідзіны крывава-чырвонай.

Дубовыя лясы маюць важнае прыродаахоўнае, санітарна-гігіенічнае і эстэтычнае значэнне, даюць высакаякасную драўніну для розных галін прамысловасці.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Дуб Катэгорыя:Лясы