Тукупіта () — горад у Венесуэле, сталіца штата Дэльта-Амакура, адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Тукупіта. Горад размешчаны ў дэльце Арынока. Мясцовасць у ваколіцах горада пакрыты манграмі, багатая флорай і фаунай. Заснаваны прыкладна ў 1885 годзе, служыў цэнтрам гандлю кукурузай, бананамі, какава, цукровым трыснёгам і тытунем, вырашчаным ва ўнутраных раёнах правінцыі. Тукупіта пачала імкліва развівацца ў сярэдзіне 1960-х гадоў пасля пабудовы плаціны на рацэ Каньё-Манама і развіцця нафтавай прамысловасці на захад ад дэльты ракі Арынока.

Катэгорыя:Гарады Венесуэлы