Хасэ Антоніа Паэс Эрэра (; , Курпа, Партугеса, Венесуэла — , , ЗША) — герой барацьбы Венесуэлы за незалежнасць; прэзідэнт Венесуэлы.
У 1830 годзе Паэс арганізаваў вызваленне Венесуэлы ад Калумбіі і з 11 лютага 1831 года стаў першым канстытуцыйным прэзідэнтам новай незалежнай дзяржавы.
Па заканчэнні прэзідэнцкага тэрміна Паэс перадаў уладу абранаму замест яго Хасэ Марыі Варгасу і пераехаў у свае ўладанні ў Сан-Пабла, аднак прыхільнікі Сант’яга Марыньё, які прайграў прэзідэнцкія выбары, паднялі мяцеж і зрынулі Варгаса. Выкарыстоўваючы сваю папулярнасць і ваенны аўтарытэт, Паэс набраў войскі і аднавіў канстытуцыйны парадак. У 1848 годзе ён арганізаваў перавозку парэшткаў Сімона Балівара з Калумбіі ў яго родны Каракас.
У 1846—1847 гадах Паэс стаяў на чале ўрадавых войскаў, якмя спынілі антыўрадавае паўстанне. У 1848 годзе абраны прэзідэнтам прадстаўнік лібералаў Хасэ Тадэа Манагас, якога Паэс прывёў да ўлады, распусціў Кангрэс і абвясціў сябе дыктатарам. Цяпер ужо Паэс падняў мяцеж, але быў разбіты і быў вымушаны адправіцца ў выгнанне, пасля чаго пасяліўся ў Нью-Ёрку.
У 1858 годзе ў Венесуэле адбылася рэвалюцыя, якая зрынула ўрад лібералаў. Новы ўрад аднавіў званні і тытулы Паэса, і ён змог вярнуцца на радзіму. Неўзабаве пасля гэтага ў краіне пачалася новая грамадзянская вайна. Паэс узначаліў урадавыя сілы, а ў 1861 годзе стаў вярхоўным дыктатарам. Пасля заканчэння ў 1863 годзе грамадзянскай вайны адмовіўся ад улады і вярнуўся ў Нью-Йорк, дзе і жыў да канца сваіх дзён.
Катэгорыя:Прэзідэнты Венесуэлы