Каменны крыж перыяду позняга сярэднявечча знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Палачаны, справа ад дарогі на в. Зоранька, помнік археалогіі.

Вышыня каменнага крыжа — 1,2 метры, шырыня па гарызантальнай папярочцы — 1 м. На фасадзе зверху добра чытаюцца высечаныя літары «З» і «S». Акрамя таго, на папярочцы і вертыкальнай частцы ёсць пашкоджаныя надпісы. Зверху крыжа — прамавугольнае паглыбленне памерам 4,2х2 сантыметры глыбінёй 7 сантыметраў, у якое людзі кладуць манеты. Магчыма, там некалі знаходзіўся металічны крыж.

Пісьмовае ўпамінанне аб каменным крыжы вядома ў кнізе Ф. В. Пакроўскага «Археалагічная карта Віленскай губерні» (Вільна, 1893 г.): «В вол. Есть камень, имеющий вид креста, но без всяких надписей; находится он теперь на третьем месте; первоначально же он лежал около дер. Кобылок. В народе существует вера в целебную силу этого камня: местные больные, в надежде получить исцеление, обыкновенно приходят сюда и кладут на камень разные подаяния».

Мясцовымі краязнаўцамі запісаны розныя гісторыі паходжання каменнага крыжа.

Спасылкі

Каменны крыж перыяду позняга сярэднявечча

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Маладзечанскага раёна Катэгорыя:Каменныя крыжы Катэгорыя:Палачаны