«Ардына́цыя Во́йска Запаро́жскага рэе́стравага» 1638 года () — пастанова сойма Рэчы Паспалітай аб абмежаванні правоў казацтва пасля сялянска-казацкага паўстання 1637—1638 гадоў на Украіне.

Змест Пастанова значна абмяжоўвала прывілеі рэестравых казакоў: скасоўвалася пасада гетмана; адмянялася выбарнасць есаулаў і палкоўнікаў; замест гетмана соймам прызначаўся камісар, які атрымліваў усю вайсковую і судовую ўладу над казакамі.

У рэестры (на дзяржаўнай службе) было пакінута 6 палкоў па 1 тысячы чалавек у кожным. Усе астатнія казакі пераводзіліся ў стан паспалітых, гэта значыць прыраўноўваліся да сялянства і траплялі пад юрысдыкцыю мясцовых старостаў і ўладальнікаў маёнткаў.

Наступствы «Ардынацыя» выклікала значную незадаволенасць сярод казацтва і стала адной з прычын будучых канфліктаў. Яна страціла сваё значэнне пасля пачатку вызваленчай вайны ўкраінскага народа 1648—1654 гадоў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэч Паспалітая Катэгорыя:Гісторыя казацтва Катэгорыя:Гісторыя Украіны з XIV стагоддзя па 1795 год Катэгорыя:Падзеі 1638 года